Вось як жа раздражняе мясцовае невуцтва! Адукль ідзе ўся гэтая адсутнасць ведаў, жадання да ведаў, павагі да свайго, цікавасці да свайго і г.д.? Калі інфармацыі вакол хапае, пад нагамі і пад носам. Чарговы прыклад. Зрабілі ў Станькава ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер", на тэрыторыі якога расце дуб-старажыл. Каб дрэва проста так не стаяла, то і з яго зрабілі турыстычны аб'ект, па мясцовай завядзёнцы, без якой-небудзь арыгінальный ідэі і абавязкова запазычанае. Таму там цяпер пушкінскае Лукамор'е: і русалка на галінах, і кот вучоны на ланцугу. Красіва. Толькі шкада, што не хапіла розуму і фантазіі зрабіць штосьці на тутэйшай глебе. Праўда адно цешыць - гэта ўсё проста прыбраць. А дуб, дарэчы, прыгожы.