Вяселле

Oct 22, 2013 21:54

Хоць навіна і жнівеньская, але ўсё ж вартая ўвагі. Меў гонар быць на вяселлі сваіх сяброў Міколы і Анжэлы ля Святога камня на Барысаўшчыне. Вельмі цешыць, што гэта другое падобнае вяселле (Аляксея і Алены), на якім я быў. І хочацца спадзявацца, што не апошняе, на якім буду. Таксама вялікі дзякуй wiedzma88 і zalgiun_karalus за дапамогу!

І з дазволу маладых некалькі здымкаў, каб іншыя натхняліся! А маладым шчасця і ўсяго найлепшага!



Святы Камень


Умыванне зашаптанай вадой са Святога возера


Выкрэсванне сямейнага ахвярнага вогнішча




На рушнічку)




Ахвяраванні


І я там быў, мёд-піва піў, караваем частаваўся;)

святое месца, лес, паганства, свята, віншаванні, людзі, традыцыя, камяні

Previous post Next post
Up