Пра круглы стол "Роля хрышчэння Русі ў гісторыі Беларусі"

Aug 02, 2013 18:12

Пачытаў быў матэрыялы з круглага стала "Роля Хрышчэння Русі ў гісторыі Беларусі". Пасмяяўся, але зноў, як кажуць, скрозь слёзы. Вось нібыта ўжо не здзіўляе дурасць нашых прахвэсараў, але ўсё роўна, калі чытаю, вочы міжволі вылазяць. Для прыкладу працытую "смачнае"

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр КАВАЛЕНЯ: "...хаця трэба аддаць належнае і Уладзіміру, і Вользе, і Андрэю Першазваннаму, якія прынеслі на нашы тэрыторыі ідэі хрысціянства па ўсходнім абрадзе..."

- Уражанне такое, што доктар навук з крыніцамі не працаваў. Ладна там Уладзімір, але Вольга ці была тут? І калі была, то якое агулам яна мае дачыненне да хрысціянізацыі нашых зямель? 0 гістарычных крыніц. Пра Андрэя Першазванага на нашых землях так зусім ўжо пякельны агонь))) Тут не тое што 0 гістарычных крыніц, так і міфа нават не было такога.

Намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Уладзімір ЛАМЕКА: "Хрысціянства дало пачатак новай навуцы, адукацыі... Гэта спыненне пакланення і ахвяравання шматлікім ідалам, а значыць, і спыненне братазабойных войнаў, канфліктаў паміж асобнымі княствамі"

- Пра навуку і адукацыю яшчэ можна неяк паразважаць, але спыненне войнаў і канфліктаў паміж княствамі - гэта канешне эпахальнае адкрыццё)))) Ладна, намеснік ён чыноўнік, не гісторык. Аднак і ў справах дзяржаўных таксама сыпле мудрасцю: "Рускі, беларускі, украінец разумеюць адзін аднаго без перакладу".

- Першы раз чую пра такую нацыянальнасць "беларускі". Шаноўны, у якой краіне намеснічаеце?

Доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ Іван ЧАРОТА. А вось філолагу, відаць, не даюць спакою лаўры Задорнава: "Мова наша пра тое сведчыць: ДУХоўнасць - ад Духа Святога. АСВЕТа - ад святла Боскага. КУЛЬТура - ад культу Хрыста". Такую этымалогію лацінскага слова "культура" з вуснаў доктара не чакаў пачуць. Іншыя словы таксама добра даследаваны. І яму, калі ласка, шнобелеўскую па літаратуры.

Каб не ведаў я выдатных беларускіх навукоўцаў, то пасля прачытання падобнага, я б на месцы замежных калег ніколі нікога на канферэнцыі не запрашаў бы.

пакладзі_болт_разам_з_намі, шапіто, канферэнцыя, гісторыя

Previous post Next post
Up