Адзначылі ціха і сціпла
Валоссе. Як звычайна з'ездзілі на камень Волас. Як звычайна ўсё завалена снегам, што трэба да валуна яшчэ прабіцца. Адно незвычайна - у гэтым годзе было цёпла, а так стаялі моцныя маразы. Бачна, што хтосьці яго наведвае часам. На дрэвах павязаны расліны-вяночкі, стужачкі. Вось і мы ў чарговы раз падтрымалі месца.