Новая міфалагізацыя: жывая і мёртвая вада

Jan 18, 2012 15:59

Дні тры таму ў адной з крамаў праходзіў побач з царкоўнай лаўкай ад Свята-Елісавецінскага манастыра (той, што ў Навінках). Там вісела абвестка аб вандроўках па праваслаўных святынях. І вока маё зачапілася за такі пункт: "д. Валевка. Источники живой и мертвой воды". Здзівіўся. Па-першае, "жывая" ды "мёртвая" вада не мае ніякага дачыненна да хрысціянства (тут альбо святая, альбо звычайная), па-другое, што манастыр ладзіць у такое месца вандроўкі, па-трэцяе, пра гэтую вёску з такімі крыніцамі чую ўпершыню. І сама фармулёўка мяне здзівіла. Пашукаю ў сеціве. Знайшлася вёска з крыніцамі) Знаходзіцца яна ў Навагрудскім раёне. Вядома пра крыніцы стала некалькі год таму. Прычым мясцовыя за сакральныя крынічкі не лічаць і ніколі не лічылі. Але пасяліўся там чалавек, які цібетчынай цікавіцца, ды абвесціў, што вада там жывая і мёртвая. І панеслася. Нават не чакаў, але ў інтэрнэце гістэрыя наконт гэтай вады. І што ў галовах робіцца? Вакол столькі даўніх святых крыніц, але ж не цікава. Падавай дурням цібецкую магію))) І яшчэ што цікава, царква на гэта купілася і ладзіць выправы! Гэтага я ўжо не разумею.

пакладзі_болт_разам_з_намі, шапіто

Previous post Next post
Up