Незвычайны дзень

Jan 17, 2012 18:01

Учора я быў тут) Што ўзімку 1915/16, што цяпер - нічога не змянілася. Так, толькі дробязі.



здымак ад gedygold

Ніколі раней не быў у Гальшанах узімку. А дарма. Як там прыгожа! Усё ў снезе, якому было мала, а таму працягваў бясконца сыпаць з неба. І якая был цішыня. Незвычайна. Людзей на вуліцах не так шмат. Нібы суцэльны сон. І замак спіць таксама надзейна захутаны. Ніякіх турыстаў, ніякіх слядоў. Ніколі такога там не бачыў. Аглядзеў Гальшаны падрабязней, чым калі-небудзь. Пахадзіў па завалкух, агародамі) адкрыўся іншы свет. Яшчэ бачны рэшткі святаў: на некаторых дзвярах калядныя вянкі з ялінак, анёлы і сняжынкі на вокнах. Шкада, што касцёл ды царква былі зачынены. Шмат уражанняў пакінуў далягляд, які адкрыўся з ледавіковай грады, з якой я сышоў ужо ў прыцемках нямала змёрзлы і заснежаны. Атаграваўся ў цудоўнай мясціне "Замак", у якой таксама было ціха ды весела ад святочных ліхтарыкаў))) Спакой.

P.S. Таксама ўчора ў мяне быў ўпершыню дзень "вяртанняў". Ранкам у Мінску знайшоў невялічкі пачак баксаў, які праз пару хвілін ужо вярнуў шчаслівай гаспадыні. А ўвечары ўжо давялося вяртаць законнаму гаспадару яго забытую мабілу.

спакой, зіма, Гальшаны, снег

Previous post Next post
Up