Sep 19, 2015 15:06
Не, мегатроль, і гэта яму няма яшчэ трох гадоў, праз 20 дзён будзе тры)))
Так вось, забіраю дзяцей з садка, старэйшы ў мяне інтэлегент, нікога не чапае, паслухмяны, цуд а не дзіцё. А вось малодшы....
Карацей кажучы скардзіцца выхавальніца на Ваню, дзетак ён другіх да цацак не падпускае, а калі хто сядзе на вялікі грузавік, то ён с крыкам, гэта Спарта, скідвае таго на пол і забірае цацку сабе. Але гэта не саме страшнае, бо такіх байцоў па пяць ў кожнай групе.
Выхавальніца працягвае: " Пакуль мыла посуд, чую дзікі ор і плач у групе, выходжу, а там стаяць 5-6 дзетак (тыя што толькі пачалі хадзіць у садок на гэтым тыдні) і равуць, а ваш Ваня стаіць, усміхаецца і кажа ім - " За вамі ніхто не прыйдзе, вашы матулі вас не забяруць і будзіце начаваць тут"
Я быў у шоку, пістона уставіў малому, а дзеткам занеслі цукерак. Мой паабяцаў так больш не рабіць.
Як гавораць і смех і грэх.
Дзецi,
Нечаканачка прыляцела,
Жыццёвыя форцелі