навошта яны патрэбны, ды за нашыя грошы?

Sep 18, 2015 09:29

Гэта пяздос, не, не так, ГЭТА ПЯЗДОС!!! Не, я не пра гульню Дынама, я там нічога і не чакаў, і так добра згулялі, добра што не 4, як наш "флагман".
Але, працягнем. Два месяцы таму я троху накасячыў і трапіў у невялічкае ДТЗ, інспектар які афармляў, не даў мне спраўку аб ДТЗ, і мне па страхоўцы аўтакаска не рамантуюць аўто, дакладней там ліміт толькі 7,5 млн., а рамонту на млн 15 не меньш. 8 жніўня страхавая адправіла запыт у Першамайскае ДАІ, і цішыня. Сёння вырашыў сам заехаць, і о цуд, спраўка ляжыць і чакае мяне, яны проста на яе забілі. Але і гэта яшчэ не ўсё. Чытаю спраўку. Бла бла бла, пацярпелы, бла бла бла пашкоджанні, у пацярпелага задні бампер  і крыло, чытаю ў пашкоджанні ў сабе. Такі такі, там та там, рухаўся, бла бла бла, ДТЗ у  спадарожным напрамку, пашкоджанні: задні бампер справа, пярэдняя фара. Задні, КАРЛ!!!!! Пішуць, дэбілы, абы напісаць. Ну як я яго баднуў у сраку сваёй сракай і пры тым пашкодзіў сабе пярэднюю фару))))) Спраўку выправілі канешне, але асадак застаўся.
Навошта там такая куча дармаедаў, калі яны не могуць за палтара месяца напісаць адну спраўку, без памылак, і адправіць яе поштай. І мы яшчэ за гэта грошы плацім. 

жыццёвыя форцелi, людзімалюскі

Previous post Next post
Up