Учора са сваімі бацькамі ганяў на радзіму маёй маці, ёй вельмі захацелася паглядзець на родныя мясціны, ну а мне вельмі цікава было паглядзець на гісторыю сваёй сям'і.
Усяго 180 кіламетраў, і мы ў Віцебскай вобласці, Пастаўскім раёне ў вёсцы Родзі, вёска стала зусім маленькай, хат на 7, астанія знесены... Але у хата якую пасля вайны будаваў мой дзед (я пра яго пісаў некалі, ён 1901 года нараджэння) стаіць і вельмі добра выглядае, ў ёй жыве тая ж цётка, якой у 1973 прадалі гэтую хату, але яна жыве ўжо без мужа, час...
Вось гэтая хата. Да мяжы з Літвой меньш за 5км.
А вось і кузня ў якой працаваў мой дзед, ён яе таксама будаваў сам.
За кузняй цячэ маленькая рачулка Альшанка.
Вельмі прыгожыя мясціны, я у трэці раз за жыццё прыязджаю сюды, і заўсёды мне тут вельмі камфортна.
Яшчэ вельмі ўразіла мяне тое, што у гэтых мясцінах няма платоў вакол хаты, дзе недзе ёсць жэрдкі ад кароў, а платоў няма...
Потым паехалі ў суседнюю вёску за 3 км, там мая маці вучылася ў васьмігадовай школе.
Вось яна, вельмі выдатны стан і тэррыторыя вельмі дагледжана.
Недзе ў канцы 90-х яе аблажылі цэглай, да гэтуль яна была драўлянай.
Гэтая вёска вялікая і вельмі дагледжаная, ёсць і клуб і бібліятэка, гэта ўсё працуе, нават дыскатэка за 7 000 рублёў ёсць)))
Сёння там свята, дзень вёскі, нас мясцовыя жыхары запрашалі застацца, але нажаль у нашыя планы гэта не ўваходзіла.
Вось вуліца, школа, два яе корпуса.
На прыканцы заехалі у Паставы.
Да касцёла не дайшоў, пагуляў троху па плошчы.
Сфоткаў выканкам і застўся на свабодзе, вучыціся)))
Валодзька, як жа без яго. Ногі караткаваты. але яму і так пойдзе)))
Паставы - ціхая, прыгожая правінцыя...
Субота прайшла вельмі карысна.
Барані карані...