Рэтра піва...

Jul 17, 2015 20:04

Я не вялікі фанат піва, але калі яно смачнае ды з сябрамі, чаму не)))
Адзін фрэнд, раскатурхаў мае успаміны давёўшы мяне да дыппрэссіі, такі я стары, але потым я ўспомніў, што ёсць ЖыЖысты і старэй за мяне, таму вырашыў проста зрабіць гэты допіс пра піва маёй маладосці і юнацтва.

Я пачаў піва піць, на сёняшні погляд, зусім позна, у классе 10м. Ну як піць, грошай няма, таму тыдзень збіраеш, а потым у суботу ці ў нядзелю пасля матча Дынама, з сябрамі па бутэльке ці па две.
Добра памятаю, што пілі вось такое


Неяк на лета к нам завітаў адзін Зенітчык (фан Зеніта) яму падабалася вось гэтае, і ён нас частаваў ім)))


Толькі не разумею навошта там на фота малады Алейнікаў))))

Крыніца тады рабіла вельмі смачнае цёмнае піва. Добра памятаю гэта.


ну і гэта канешне)))


а гэта тое ж самае, але пасля рэстайлінга, недзе у сярэдзіне нулявых.


Гэтае пілі калі грошай зусім не было,


Вось гэтае піў заўсёды ў сеструхі на Алтайскай, толькі там яго бачыў)))


Вось яно самае баяністае, самае-самае, яго было выпіта больш за ўсё,  а пачыналася яно вось так



а потым так


а потым былі зялёныя і карычневыя этыкеткі якія змяняліся кожныя некалькі месяцаў.

З Аліварыі памятаю, што пілі гэта...але было вельмі цяжка купіць.


пасля рэйсталінгу 98-99 года


мабыць такое было яшчэ


Пілі і на піўнухах разлівуху без назвы, пілі паўлітровымі слоікамі, таму што цывільныя келіхі ўжо пакралі. Шмат плі расейскага піва, усялякія "Красный восток" і "Волга" Балтыка 3-7,"Охота" і  інш...
Было яшчэ шмат чаго, але я вырашыў успомніць самае-самае,
Ну што, памятаеце???

піва, Гады мiнулыя, Жыццёвыя форцелі

Previous post Next post
Up