Suur Tõll

Aug 11, 2011 22:34

Занадта ж кананічная міфалогія ў балтыйскіх народаў. Гэта не толькі латышскі Kurbads, літоўскія Geležinis vilkas, Aitvaras i vilkolakis, але эстонскі Suur Toll(Вялікі Тыль). Апошні падабаецца асабліва, перадусім з-за сваёй "патрыятычнай скіраванасці". У дадатак да гэтага,  дзякуючы часу паўстання легенды, Тыль - племянны правадыр вольных сялян-абшчыннікаў, якія пад час вайны становяцца ваярамі і змагаюцца  з заморскімі рыцарамі-захопнікамі( і таму у паталагічна хворай свядомасці некаторых людзей асацыяцыюецца з дзвухтомнікам Г.Лаўмяньскага пра początki społeczeństwa i państwa litewskiego).  
І, канешне. вялікую ролю  ў  раскрутцы і выдатнай прэзентацыі гэтага персанажа адыграў мульт і дзіцячая кніжка, надзвычай стылёва і з любоўю намаляваныя эстонскім мастаком Юры Аракам.

image Click to view



Вялікаму Тылю прысвечана і не меньш якасная кампазіцыя эстонскага металёвага гурта Metsatöll "Vaid vaprust":

image Click to view


 

маё, канонично, міфалогія

Previous post Next post
Up