Jul 11, 2011 00:12
Звычайна пад час доўгатэрміновай запаркі, якая нічога не дазваляе разгрэбсці з вельмі і вельмі патрэбных спраў, плануеш абавязкова іх выканаць летам. Так, замест непатрэбшчыны і падпрацовак засесці за падручнікі па лаціне і літоўскай, прачытаць некалькі цікавых кніг, актыўна заняцца набіраннем належнай фізічнай формы, з'ездзіць пакапаць. Але калі час даходзіць да справы, усё абмяжоўваецца толькі шматдзённым удыханнем свежага вясковага паветра і сном па 10 гадзін у суткі.
лета,
маё