абвод 'перыметр'

Oct 19, 2013 09:50

Любоў Антанюк напісала, што рэвізаваную ў 1927 г. матэматычную тэрміналогію 1922 г. санкцыянавала тэрміналагічная камісія, у якую ўваходзілі народныя пісьменнікі Купала і Колас. Сярод заменаў было: абвод -- перыметр. Тут можна дадаць, што самым гучным крытыкам матэматычнай тэрміналогіі 1922 г. быў Коласаў дзядзька Антон Лёсік.

А вось Колас піша ў лісце ў 1956 г.: Па іх (могілак) абводу прыкінь, колькі трэба слупоў...

У 1956 г. Колас ужо не памятаў, як перыметр па-беларуску будзе "правільна"...

тэрміналогія, 1920-я, Колас

Previous post Next post
Up