шматслоўе

Aug 14, 2009 11:13

Выпадкова прачытаў гэта адно за адным.

1. У кнізе М.Абабуркі" "Культура беларускай мовы":
"Засмечваецца маўленне.. шматслоўем (пераважна пустаслоўем), нематываванымі паўторамі, так званай збыткоўнай інфармацыяй. Яскравым прыкладам да сказанага могуць паслужыць шматлікія старонкі з раманаў Івана Чыгрынава "Апраўданне крыві" і "Свае і чужынцы"."
Далей прыведзены тры даўгаватыя сказы са "Сваіх і чужынцаў" і дадзены такі каментар:
"Тры сказы, а колькі ў іх разнастайных "перлаў""...

2. Выгонная ў кнізе пра інтанацыю цытуе караткевічаву думку пра маўленне беларусаў, маўляў, беларус "не скажа: "Чым гэта скончыцца?" а скажа: "Дык чым, мо ўжо вы мне скажаце, скончыцца гэта -- а, мо скажаце вы?"

Атрымліваецца, Абабурка (звычайна такі мяккі, што здарылася?) закідаў Чыгрынаву за тое, што ён сапраўдны беларус?

P.S. У сувязі са спробамі Чыгрынава ў яго раманах-працягах ("Плач перапёлкі" не крытыкуецца) ускладніць апавядальную мову "не толькі моўнымі штампамі і трафарэтамі, але і шматслоўем" Абабурка нагадаў словы аднаго вялікага майстра "жывога кніжнага слова". Адгадайце без гугла з аднаго разу, каго?

Абабурка, культура маўлення, літаратура, Караткевіч, кур'ёзы, мовазнаўцы

Previous post Next post
Up