Зазірнуў у "Выбранае" Тарашкевіча. Дык аж дзве неспадзеўкі:
1. Першы прачытаны сказ быў (Тарашкевіч раіць, як трэба вучыць мову): "Кіньце ўсе там розныя граматыкі ў кут, калі шкода ў печ, і самыя вучыцеся гаварыць ад народа". Я паспадзяваўся, што гэта ён напісаў пасля 1918 года. Не.
2. Думка, згодна з якой у Тарашкевіча было “тугаватае вуха”
(выказана тут), не надта, каб пацвердзілася.
P.S. Між іншым,
з нагоды гэтага, Ліс у прадмове напісаў: Тарашкевіч “арганічна спалучаў у сваёй асобе вучонага, палітыка і пісьменніка”.