Nov 10, 2011 14:15
Гэта ў яго прачытаў пра Платона і Дыяніса Сіракузскага.
Адзін з нашых першых славістаў савецкага часу. Сур'ёзны навуковец і мяркуючы па ўсім сімпатычны чалавек.
Нарадзіўся ў Яраслаўлі, скончыў Маскоўскі універсітэт. Артыкул пра яго ў папулярнае выданне можна назваць "Расеец, які стаў беларусам".
Пяць ягоных прац (пераважна рэцэнзій) уключыў у мовазнаўчы выпуск "Архэ", яшчэ адзін водгук надрукавалі з Кулеш у хрэстаматыі. Калісьці мне здавалася, што ягоныя рэцэнзіі на Лёсіка былі выразна кампліментарнымі. З яго твораў можна нармальна ўкласці кнігу.
Ён быў прадстаўніком "старой" школы, рамантыкам быў памяркоўным, але, напрыклад, станоўча ацаніў прыведзенае ў Байкова-Некрашэвіча слова аранжык 'апельсін". У творы, перакладзеным з нямецкай, ужыў скалькаванае слова лятучка 'лістоўка, улётка', якое я разглядаў раней.
У яго (а не у, ліха яго матары, сучасніка К. Цвіркі) можна прачытаць пра ўжыванне Чачотам выразу "Белая Русь", пра ўжыванне ў творы Чачота выразу "па-руску пяём".
У 1927 г. яго выгналі (магчыма, сам пайшоў?) з Беларускага дзяржаўнага універсітэта, а ў 1929-м -- з Акадэміі навук.
гісторыя мовазнаўства,
1920-я,
Чачот,
Цвяткоў,
мовазнаўцы