Проста вялікі нос

Mar 10, 2012 18:19

Знайшла ў govoryat_deti апытанку пра тое, што такое партнёр. І вось 6-гадовы хлопчык сказаў: "Партнер, это кто портреты пишет. Это молодой мужчина. Он рисует гуажем. Я тоже люблю рисовать и хотел бы быть партнером. Я бы маму свою рисовал и себя. Один художник нарисовал картину женщины, а ей не понравилось. Она красивая была, просто большой нос".
It made my day :)
Мне так аднойчы адзін Саша В. і сказаў: проста ў цябе нос вялікі - на Млыне моды, дзевяць год таму. Цяпер гэты Саша сядзіць у турме. А яшчэ адзін фатограф - з той жа кампаніі - сказаў, што сфатаграфуе мяне і на вокладку нейкую паставіць, але пры ўмове, што я перайду з ім на расейскую мову. Я тады сказала Жыве Беларусь і адышла ад яго падалей. Пасля на гэтага фатографа крымінальную справу завялі. А адзін маладафронтавец, дакараючы мяне за ўдзел ва ўсякіх гламурных конкурсах, даўмеўся сказаць: ты ж разумееш, што рысы твару ў цябе не ідэальныя - якая ж ты прыгажуня. Дык той адразу паваліўся на ўслончык - з колікамі ў пячонцы. Давялося яшчэ па мінералку для яго бегаць, побач стаяць - боль толькі праз гадзіну адступіў. Я так думаю, што лепш мой нос больш не чапаць - сабе ж даражэй :)

Ведзьмы

Previous post Next post
Up