Падзялюся карыснымі спасылкамі пра кіно

Feb 18, 2014 22:27

Напэўна, шмат хто ведае пра сайт Internet Movie Database - www.imdb.com - гіганскую базу дадзеных па ўсіх кінастужках свету на англійскай мове. Менавіта з гэтага сайту "растуць ногі" у расійскага "кінопошуку".

Але апроч imdb.com ёсць у інтэрнэце яшчэ два не менш цікавых сайта пра кіно з падобнымі назвамі (і таксама на англіскай мове):

1) Internet Movie Cars Database - www.imcdb.org - база дадзеных аўтамабіляў, якія засвяціліся ў той ці іншай кінастужцы.

Я тут пераглядаў на днях арыгінальнага "Робакопа" (1987) і заўважыў там аўто вельмі падобнае на мадэль "Форда" для еўрапейскага рынку - Ford Sierra:


Я ужо думаў напісаць пра гэтую і іншыя тачкі з кіно пост, але спачатку вырашыў пагугліць і натыкнуўся на гэты сайт, а там на падрабязны разбор аўтамабіляў са стужкі пра робата паліцэйскага. Мой "Ford Sierra" апынуўся ніякім не "фардом" і не "сіерррай", а загадкавым Merkur XR4T 1986-году:


Праўда, пры ўсёй падрабязнасці агляду, яны прапусцілі гэты Volkswagen Rabbit/Golf на паркоўцы:)


2) Internet Movie Firearms Database - www.imfdb.org - база дадзеных агнястрэльнай зброі не толькі з кіно, але і з кампутарных гульняў.

Усе ж напэўна ведаць, што футурыстычная гармата Зога з культавага "Пятага элемента"...


... створана на базе звычайнага АКМ-74У:


Ладна, я сам пра гэта пару гадоў таму толькі даведаўся:)

Карацей, калі хочаце згубіць шмат свайго бескаштощнага часу, каб атрымаць такія карысныя звесткі, як веданне маркі пісталета, які хацеў даць супрацоўнік органаў Сямёну Сямёнавічу для самаабароны у "Брыльянтавай руцэ", ці веданне маркі аўто на якім рассякалі партызаны з "Ідзі і глядзі", то міласці просім:)

мой выбар, карчы (аўтарубрыка), кіно

Previous post Next post
Up