Пра Лема

Jan 30, 2014 12:38

Часта ад "умудронных вопытам" олдфагаў ад НФ, якія ў дзяцінстве чакалі кожны новы том арыгінальнай трылогіі "Фундацыі" Азімава, гэтак жа, як сучасныя дзеці новы том "Гары Поттэра", дык вось ад гэтых олдфагаў (дый некаторых ньюфагаў, таксама) можна пачуць наступныя фразы: "чытайце Лема - у яго ўсё ёсць", "гэты ваш [імя сучаснага пісьменніка-фантаста] тупа ўзяў адну з соцен [тысяч] ідэяў Лема, дадаў прыгожую абгортку і, вуаля, атрымаўся раман", "Лем прыдумаў усю сучасную НФ", "Лем з'яўляецца цэлым камітэтам, а не асобай..." хаця стоп, гэта цытата не датычыцца тэмы паста:)

Так павялося, што як толькі пачне хтосьці хваліць сучаснага НФ-аўтара, дык адразу з'явіцца іншы хтосці і пракрычыць: "У Лема гэта было!". Дык вось хачу ў вас запытацца, дарагія мае фантастыкаведы, ці сапраўды Лем такі круты, як пра яго кажуць? Вы не падумайце, я цось чытаў з яго, але... Карацей, пачынаў "Кіберыяду": да, весела, да, думкі цікавыя, але... форма, казачкі-пабасёнкі гэта зусім не маё, не цягне мяне чытаць такое, хоць рэж. Прачытаў яшчэ папсовы "Салярыс": да, месцамі моцна, да, для 1960-х цудоўная фантастыка, але... але зараз 2010-я! Іншыя мэтры напісалі кіламетры не менш якаснай НФ і як бы Лем не самы з іх выбітны, як на маю думку.

Што скажаце? Можа я не тое з Лема чытаў? Можа параіце штосці больш цікавае, каб я пранікся і сказаў нарэшце: "Да-а-а, пан Лем гэта галава!"?


пытанне, зацемка, фантастыка

Previous post Next post
Up