Jan 28, 2014 17:29
Стаяў сёння ў касе банка ў Мінску каля вакзала, а перада мной тры чалавекі. І ўсе тры чалавекі мянялі свае расійскія фанцікі рублі на беларускія баксы, сумы былі ад 10 000 RUB. Прычым адзін чалавек з найбуйнешай сумай быў напэўна грамадзянінам РФ, бо пытаўся нешта пра камісію ў нашых банкаматах з расійскай карткі.
Дык да чаго гэта я? Проста, чуў нядаўна, што ў Расіі апошнім часам надыйшоў дэвальвец рэзка павышаецца курс долара. Ці не першыя гэта ластаўкі расійскага крызісу - расейцы, што мяняюць рублі на баксы ў нашых абменніках? Можа сапраўды ім зручней збаўляюцца ад "драўляных" праз абменнікі саюзнай дзяржавы?
Увогуле з абменам валюты в Украіне і ў Расіі нейкая фігня. У РФ патрабуюць каміссію за любую абменную аперацыю незалежна ад сумы, а в Украіне каб здаць валюту (пра купіць не ведаю) трэба мець пашпарт і запоўніць кучу нейкіх непатрэбных паперак. Падчас вясновай паездкі ў Кіеў, нам з жонкай спатрэбілася абмяняць жалкіх 50 баксаў, а абменнік мы знайсці не маглі, таму звярнуліся да міліцыянта. Ён падказаў, дзе бліжэйшы банк, але параіў звярнуцца да "мянял" на бліжэйшым рынку. Мы вельмі здзівіліся: міліцыянер і раіць "мянял". Але калі знайшлі афіцыйны абменнік, то зразумелі, што міліцыянер меў рацыю - прастаялі там ледзь не паў гадзіны за афармленнем усялякіх паперак.
Так што наш валютна-абменный рэжым яшчэ цалкам нармальны і "дэмакратычны", калі так можна выразіцца.
пытанне,
зацемка