Нацыя і рэлігія

Jan 17, 2014 15:55

Трэба ж неяк апраўдваць кароткае азначэнне насупраць майго жж-ніка, якое я даў для рэйтынга блогаў беларусі паважанага juicy-fruit - карацей, трэба накрапаць штосці пра атэізм:)

Пра загаловак. Не думайце, гаворка не пойдзе пра ідэю выказаную В.Акудовічам у "Кодзе адсутнасці" (думаю, у гэтым не ён першы і не ён апошні), што маўляў "рэлігія" і "нацыя" мала таго, што не роднасныя паняткі, яны яшчэ і супрацьстаяць адзін адному. Гаворка не аб гэтым. Тым больш, тое, што ў галаве філосафа выглядае праўдзівым і стройным, у масавай свядомасці такім можа і не з'яўляцца. Вось аб масавай свядомасці мы і пагаварым.

У гэтай свядомасці, каторая масавая, паняткі "нацыя" і "рэлігія" збольшага ідуць поруч. Часцяком прыходзіцца чуць - "Каталік? Паляк значыць!", "Праваслаўны? Маскаль штоле?","Уніат? Эта чыво яшчо такое?". Ад нацыянальна арыентаванай грамадскасці ў сваю чаргу часцяком можна пачуць наступныя апасенні і прапановы: "Касцёл пераманьвае актыўных беларускіх вернікаў у палякі!", "РПЦ аплот расейшчыны на Беларусі", "Трэба адрадзіць уніяцтва як сваю ўласную нацыянальную рэлігію з харугвямі і іерархамі". Як бачым у такіх выказваннях, паняткі "рэлігійная свядомасць" і "нацыянальная свядомасць" атаясамліваюцца. Правільны такі падыход ці не, абмяркоўваць не буду. Хачу проста выказаць адну думку наконт апасенняў.

Калі ўплыў рэлігійных інстытутаў суседніх дзяржаў так пужае нашых нацыянальных мысляроў, то ці не варта адмовіцца ад рэлігійнага складніку ў ідэі нацыянальнага будаўніцтва? Ці не з'яўляецца стаўка на рэлігійна актыўных грамадзян ў якасці адраджэнцаў нацыі, хібнай у сваёй аснове, калі такі адраджэнец сёння адраджае беларускі касцёл, а заўтра распаўсюджвае польскі уплыў на ўсходніх землях (ну ці запісваецца ў казакі Белай Русі у выпадку праваслаўя)? Ці не лепшы ў плане адраджэння нацыі чалавек, які не падпарадкоўваецца рэлігійным канонам і структурам? Чалавек, які не стане ставіць рэлігійныя ідэалы наперад нацыянальных? Атэіст, карочэ) Па-мойму, сама то.

Такім чынам, абраўшы ў якасці будаўніка нацыі атэіста, мы атрымаем моцную нацыю, якая мае імунітэт ад папаўзнавенняў рэлігійна-нацыянальных структур суседніх дзяржаў. Ці я не маю рацыі:)

атэізм, пытанне, зацемка, меркаванне

Previous post Next post
Up