Карчы кам бэк

Jan 16, 2014 17:11

Пасля працяглага адпачынку рубрыка "старыя карчы" вяртаецца да вас. І гэты 5-ты па ліку выпуск упершыню выходзіць за межы слаўнага горада Маладзечна.

Крачы з Мінска:

1. Cadillac Seville Third Generation. Гады вытворчасці: 1986-1991. Рэдкі ў нашых краях заакіянскі "кампактны" лімузін (адносна тамашніх рэалій аўтамабілебудавання):



Чатырохлітровы васьміцыліндровы рухавік V8 - вось дзе сапраўдны "fuck fuel economy":


2. Opel Rekord E1 у кузаве купе, пра які я ўжо пісаў. Гады вытворчасці: 1977-1982.


Заўважце, на аўто яшчэ старыя савецкія нумары.


Карчы з Гомеля:

3. Volvo 240 sedan самотна замярзае ў адным з двароў. Гады вытворчасці ў Еўропе: 1974-1993.


Сумнае відовішча, усе колы спушчаны а нумары адкручаны. Напэўна хутка прыедуць супрацоўнікі ЖЭСу і адправяць гэту класіку шведскага аўтапрома на злом:(


4. На перакрыжаванні сустрэў старога знаёмага з першага выпуску карчоў - "Волга" ГАЗ-21 трэцяй серыі. Гады вытворчасці: 1962-1970.


Праўда гомельскі варыянт у адрозненні ад маладзечанскага троху адкалхожаны:)


Заслаўскі корч:

5. Volkswagen Polo Mk2. Гады вытворчасці: 1981-1994. На заднем плане фота шапік з разліўным півам - увогуле такія піўныя кропкі напэўна адзін з нешматлікіх плюсаў Заслаўя, як месца жыхарства:)

Мінск, карчы (аўтарубрыка), Заслаўе, фота, Гомель

Previous post Next post
Up