Усё прыдумана да нас #4: планшэтны кампутар

Mar 17, 2013 13:15

Пераглядаў на днях старае добрае кінцо "Харлей Дэвідсан і каўбой Мальбара". Дарэчы, са здзіўленнем даведаўся, што фільм жэстачайшэ праваліўся ў пракаце, для мяне ж ён быў і застацецца адным з лепшых баевікоў майго дзяцінства 90-х. Але не аб тым гаворка, у фільме 1991 года я разгледзеў адну дзіўную рэч: злодзей Аляксандр (Дэніел Болдуін) у адным з эпізодаў карыстаецца прыладай падобнай на самы сапраўдны планшэтны ПК з модулем GPS-навігацыі:


Сюжэт фільма "Харлей Дэвідсан і каўбой Мальбара" разварочваецца недзе ў 1996 годзе, што датычна даты стварэння фільма з'яўлялася будучыняй, так што фактычна кіно з'яўляецца  фантастыкай. І для фантастыкі ў яго нядрэнны ўзровень прадказання будучыні - за дзесяць гадоў да з'яўлення першага планшэтнага ПК і за дзевятнаццаць да глабальнага распаўсюджвання "планшэтаў" паказаць прыладу, якая функцыянальна вельмі падобна на "планшэтнік" гэта вялікае дасягненне для футуралагічная фантастыкі.
"Планшэтнік" засвяціўся у фільме пасля таго як у выніку ўгоды галоўныя героі атрымліваюць ад злодзеяў грошы і ў давесак аднадаляравую манету з убудаваным у яе "жучком" (падобным на GPS-маяк). Па гэтаму "жучку" з дапамогай мабільнага устройства з мапай ЗША і GPS-навігатарам злодзеі высочваюць Дэвідсана і Мальбара па ўсёй краіне. Так гэтая прылада выглядае зблізку:


А так злодзей карыстаецца ёй, ідучы па магільніку ваенных самалётаў...


... наперавес з аўстрыйскай аўтаматычнай вінтоўкай Steyr AUG:


У момант, калі злодзеі выкрылі падман галоўных герояў, першай ахвярай іх злосці стаў "планшэт":

кіно, фантастыка, параўнанне

Previous post Next post
Up