Клецк: казармы пяхотнага батальёна Корпуса Аховы Памежжа (Korpusu Ochrony Pogranicza)

Mar 16, 2013 10:10

Чарговы пост для kresy_arch
У 1924 годзе паводле загада ўрада Другой Рэчы Паспалітай быў створаны Корпус Аховы Памежжа (Korpusu Ochrony Pogranicza). Стварэнне гэтага вайсова-паліцэйскага фармавання было звязана з цяжкім становішчам на ўсходняй Польска-Савецкай мяже. Тут квітнеў бандытызм і кантрабанда, дзейнічалі баявыя группы савецкіх дыверсантаў. Мясцовая паліцыя не спраўляліся, паліцэйскія часта станавіліся ахвярамі нападаў.
Падчас свайго існавання КАП налічваў каля 25 тысяч жаўнераў і афіцэраў. З 1924 па 1926 гады было сфармавана 6 брыгад КАП якія складаліся з 24 пяхотных батальёнаў і 20 эскадронаў кавалерыі.
9-ты батальён КАП (9 Batalion KOP), які пасля рэформы Пілсудскага ў 1929 годзе стаў называцца Батальён КАП "Клецк" (Batalion KOP "Kleck"), стала размяшчаўся ў гарнізоне адбудаваным у 1924-1925 гадах у паўночнай часцы Клецка.
Фота сярэдзіны 1920-х з відам на две казармы батальёна КАП:


Працяг у суполцы.

Клецк, старыя фота, kresy_arch, архітэктура

Previous post Next post
Up