寿司

Mar 10, 2013 14:35

Учора з Наташай палову дня гатавалі і спажывалі "ежу японскай галечы" - сушы:)
Атрымалася ня дрэнна, прынамсі, не горш за рэстаранныя. Дый яшчэ танней у ~2 разы і гэта ня гледзячы на завоблачныя кошты інгрыдыентаў (спецыяльны рыс - 42 тыс за кг, рысавы воцат - 35 тыс. за 150мл).
З двух стаканаў рысу атрымался 40 вялікіх "сушын", а гэта 5 "рэстаранных" порцый па 8 шт.
Фота зроблена пасля таго як мы грунтоўна пад'елі:)


Калі цікава прывяду выдаткі на прыгатаванне гэтага блюда.
0,5 кг рысу - 21 тыс.
5 аркушаў водарасцяў - 16 тыс.
75 мл спец.воцату - 17,5 тыс.
190 мл. соевага соўсу - 7 тыс.
110 г марынаванага імбіру - 5 тыс.
300 г сёмгі - 48 тыс.
2 плаўленых сырка - 8,6 тыс.
Усяго - 123,1 тыс.
Для прыкладу, калі мы апошні раз елі ў сушы-бары, то аддалі за адну порцыю сушы з такім жа складам - 50 тыс., значыць нашых 5 порцый каштавалі б 250 тыс.

мой выбар, зацемка

Previous post Next post
Up