Грандыёзны праект асушэння Міжземнага мора ў 1920-ыя

Mar 06, 2013 13:39

Аказваецца, у 1920-х гадах нямецкі звар'яцелы архітэктар Герман Зёргель распрацаваў праект асушэння Міжземнага мора вынікам якога з'яўлялася зніжэнне ўзроўня марской вады больш чым на 100 м. Рабіцца гэта павінна было з дапамогай плацін ў Гібралтарскім праліве і праліве Дарданэллы. У выніку рэалізацыі праекта павінна было вызваліцца каля 500 000 кв.км паверхні дна (плошча Гішпаніі), а сумарная магутнасць гідраэлектрастанцый, усталяваных на плацінах складала б 110 ГВт (для параўнання, самая буйная цяперашняя ГЭС - Тры Цясніны ў Кітаі - мае магутнасць 22,4 ГВт).


Савецкія праекты паварота сібірскіх рэк на поўдзень - дзіцячы лепет у параўнанні з гэтым спараджэннем змрочнага тэфтэльнага тэфтонскага генія:)

Цалкам пра праект чытаць тут: Атлантропа - безумие или очевидная логика

перапост, архітэктура

Previous post Next post
Up