1. Так як я апошнім часам зачасціў у абласны раддом (сёння праўда ужо жонку выпісалі) то выдалася нагода нарэшце наведаць новы і незнаёмы для мяне раён Мінска - Сцяпянку. У плане карчэй паход па Сцяпянцы выдаўся цудоўны, праўда, аснову корчэзнаходак складае занакамітая сцяпянская стаянка рэтрааўто, якую не фатаграфаваў толькі я лянівы. Але былі і нечаканыя знаходкі, напрыклад, гэты жаўток:)
2. Гэта вельмі рэдкі ў нашых краях Volkswagen Type 3 ён жа Volkswagen 1500 (1961-1973):
3. Стан, канешне, патрапаны, поўны набор храмаваных дэталяў захаваўся толькі на карме. Заднія ліхтары падобныя на масквічоўскія, уласна, з 407-м "Масквічом" я гэты VW здаля і пераблытаў:)