Кніга "1813"

Jul 14, 2016 13:50

Учорашні дзень быў цалкам заняты прыемнымі хлопатамі, таму за імі я забыўся паведаміць яшчэ пра адну навіну.

Учора на каўдфандынгавай прасторы пачаўся сбор сродкаў на выданне маёй кнігі "1813" у электронным фармаце з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара:)

Напісаў я гэтую аповесць/навэлу даволі даўно (сталыя чытачы гэтага ЖЖ ведаюць пра тое) і за гады ўносіў пэўныя праўкі, якія мне раілі зрабіць тыя, каму я дасылаў тэкст. Зараз аповед больш-менш завершаны (карэктура і рэдактура яшчэ будуць, сродкі на іх я таксама збіраю ў праекце) і таму я вырашыў паспытаць шчасця ў навамодным краўдфандынгу каб нарэшце выдаць кнігу. Кнігу электронную. Дарэчы, ўдзел у краўдфандынг кампаніі гэта па сутнасці перадзаказ кнігі, бо кожны спонсар які выдадкуе тры і больш новых беларускіх рублі ў выніку ўдалага заканчэння праекта атрымае асобнік кнігі ў якасці бонуса і гэта не лічачы іншых падарункаў пералічаных у праекце.

творчасць, 1813, аповесць, публікацыі

Previous post Next post
Up