Мінск 1958 #2

Jul 10, 2016 17:51

Працяг учорашняга паста з фоткамі Мінска з альбома 1958 года. Перашая частка была тут - Мінск 1958 #1. Цяпер новая порцыя з 45 здымкаў.

1. Цэнтральны сквер (цяпер таксама завецца і Александраўскім скверам).



2. Жалезабетонны мост праз Свіслач пабудаваны ў 1952 годзе (цяпер мае назву Захар'еўскі мост). Цікава, што наберажная каля маста яшчэ не уладкаваная і ўяўляе з сябе звычайныя берагі парослыя травой.


3. Узбярэжжа Свіслачы. Ужо убранае ў бетонныя берагі.


4. Будынак інстытута народнай гаспадаркі на вуліцы Свярдлова.


5. Даваенны будынак нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на Чырвонаармейскай вуліцы (у 1950-я бібліятэка імя Леніна).


6. Тэатр оперы і балета.


7. Палац культуры прафсаюзаў.


8. Від на сквер Янкі Купалы з вуліцы Янкі Купалы.


9. Пасёлак трактарнага завода. Вуліца Алега Кашавога.


10. Пасёлак трактарнага завода. Стадыён для ручных відаў спорту.


11. Пасёлак трактарнага завода. Вуліца Алега Кашавога.


12. Пасёлак трактарнага завода. Вуліца Алега Кашавога.


13. Галоўпаштамт.


14. Аперацыйная заля галоўпаштамта.


15. Плошча Калініна. Крайні будынак справа дом - адзін з першых, калі не самы першы буйнапанэльны жылых дамоў Мінска, 1956 года пабудовы.


16. Плошча Мяснікова.


17. Зноў Захар'ескі мост, гэтым разам з уладкаванай наберажнай.


18. Плошча Перамогі.


19. Абеліск на плошчы Перамогі.


20. Від ад вуліцы Казлова ў бок плошчы Перамогі.


21. Плошча Перамогі. Від на Камуністычную вуліцу.


22. Плошча Перамогі.


23. Дом на перакрыжаванні прашпекта Незалежнасці і прашпекта Машэрава.


24. Мінскі Палітэхнікум.


25. Помнік двойчы Герою Савецкага Саюза Грыцаўцу С.І. у скверы імя Янкі Купалы. У 1970-я помнік перанеслі навуліцу Леніна.


26. Прашпект Незалежнасці.


27. Прашпект Незалежнасці.


28. Прашпект Незалежнасці. Будынак КДБ.


29. Прашпект Незалежнасці.


30. Прашпект Незалежнасці ў раёне сквера імя Янкі Купалы.


31. Прашпект Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа.


32. Даваенныя афіцэрскія дамы на прашпекце Незалежнасці насупраць парка Чалюскінцаў. Раней мяжа Мінска праходзіла ў гэтым раёне.


33. Прывакзальная плошча.


34. Падпісана як радзільны дом на вул. Свярдлова, цяпер гэта цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў па адрэсе Валадарскага 1.


35. Раён падшыпнікавага завода.


36. Рускі драматычны тэатр.


37. Спуск да парка Горкага па вуліцы Карла Маркса.


38. Стадыён "Дынама".


39. Арка стадыёна "Дынама".


40. Сувораўская вучэльня.


41. Перакрыжаванне вуліц Чырвонаармейскай і Карла Маркса.


42. Тэлецэнтр.


43. Цэнтральны камітэт камуністычнай партыі па вул. Карла Маркса. Цяпер тут месціцца адміністрацыя прэзідэнта.


44. Цырк.


45. Стары корпус педагагічнага інстытута.

Мінск, старыя фота, краязнаўства

Previous post Next post
Up