Давялося мне неяк алічбаваць фотаальбом са здымкамі Мінска 1950-х гадоў - "Мінск у фотаілюстрацыях" выдавецтва "Звязда", 1958 год. Безумоўна, гэтыя здымкі сталіцы 1950-х ужо неаднаразова усплывалі на прасторах інцярнетаў, але, магчыма, хтосці іх усё-ткі не бачыў. Сёння выкладу першую палову ілюстрацый з альбома 1958 года. Паехалі!
1. Акадэмія навук БССР.
2. Абласная бальніца (у 1970-я і да закрыцця ў 2004 годзе, тут змяшчалася дзіцячая абласная бальніца). Гэты вялічэзны даваенны будынак па вул. П.Броўкі 5 зараз стаіць закінутым і прыцягвае увагу розных аматараў заброшак. Вось, напрыклад, фотасправаздача
chibasik 2010 года:
"Заброшенная больница ("больничка", заброшенная детская областная клиническая больница)".
3. Архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (цяпер каледж) па вуліцы Змітрака Бядулі.
4. Двары на Старажоўскай вуліцы. Знакамітая мінская "Асмолаўка".
5. Аэрапорт "Мінск".
6. Жылыя дамы ў раёне аўтазавода.
7. Дворык БДУ.
8. Перакрыжаванне вуліц Карла Маркса і Энгельса. На месцы крамы "Саюздруку" зараз знаходзіцца спуск на станцыю метро "Купалаўская".
9. Перакрыжаванне вуліц Карла Маркса і Янкі Купалы.
10. Вуліца Максіма Горкага (цяпер Максіма Багдановіча). Удалечыні бачна Сувораўская вучэльня.
11. Будынак інстытута замежных моў на вуліцы Захарава.
12. Вуліца Кісялёва від на плошчу Перамогі.
13. Вуліца Калініна (цяперашняя Камуністычная).
14. Панарама наваколляў Свіслачы.
15. Перакрыжаванне Камсамольскай вуліцы і вуліцы Кірава.
16. Вуліца Кузьмы Чорнага.
17. Вуліца Куйбышава.
18. Будынак школы па вуліцы Куйбышава.
19. Від на вуліцу Янкі Купалы і на Купалаўскі сквер.
20. Вуліца Кірава. Злева ў кадры даваенны будынак гатэлю "Беларусь" (зараз "Crowne Plaza").
21. Перакрыжаванне вуліц Кірава і Свярдлова. Від на чыгуначны вакзал.
22. Вуліца Леніна. Будынак каля ГУМа.
23. Перакрыжаванне вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай.
24. Вуліца Парыжскай Камуны (цяпер вуліца Элаізы Пашкевіч).
25. Даваенны будынак школы №4 па Чырвонаармейскай вуліцы.
26. Вуліца Чырвоная.
27. Вуліца Энгельса. Справа за дрэвам - Купалаўскі тэатр.
28. Зноў вуліца Энгельса і будынак з кінатэатрам "Дзіцячы" (зараз тут знаходзіцца малая сцэна Купалаўскага тэатра, а раней у гэтым раёне знаходзілася лютэранская кірха, якую ў 1930-я пераўладкавалі ў дзіцячы кінатэатр, але той буднак вайну не перажыў).
29. Вуліца Якуба Коласа.
30. ГУМ на прашпекце Леніна (цяпер Незалежнасці).
31. Будынак дзяржбанку БССР (цяпер Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь).
32. Дзіцячая чыгунка.
33. Дом Ураду - перліна міжваеннай архітэктуры Мінска.
34. Вуліца Чырвонаармейская і Дом афіцэраў.
35. Дом афіцэраў.
36. Дом-музей першага з'езду РСДРП.
37. Бульвар на Камсамольскай вуліцы.
38. Беларуская акадэмія музыкі на Інтэрнацыянальнай вуліцы. Раней перад гэтым будынкам праходзілі трамвайныя пуці.
39. Дом фізкультурніка - за такім фальшывым неакласічным фасадам у савецкія часы быў схаваны барочны фасад Кафедральнага касцёла на плошчы Свабоды.
40. Клуб будаўнікоў на вуліцы Казлова.
41. Купалаўскі тэатр.
42. Кінатэатр "Перамога".
43. Будынак на прашпекце з кінатэатрам "Цэнтральны".
44. Мастацкі музей.
45. Будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі на вул. Кірава.