Рэдкі тып беларускіх нумарных знакаў для аўтамабіляў

Apr 12, 2016 22:50

Гэтыя нумары на непрыкметнай "капейцы" я заўважыў здаля. Спачатку падумаў, што гэта нумары нейкай экзатычнай сярэднеазіяцкай краіны, але падыйшоўшы бліжэй, пабачыў, што шрыфт лічбаў быццам бы наш, ну і форма знака стандартная беларуская. Затым успалыхнула думка - "Ба! Дык гэта ж нарэшце ў Беларусі ўвялі спецыяльныя нумары для класічных рэтрааўтамабіляў, як ў Еўропе! А літара "Р" значыць "Рэтра" (хаця ў той жа Еўропе прынята такія карчы абазначаць літарай "Н" - "History")". Потым прыгледзеўся да карча і зразумеў, што гэтая адкалгашаная "капейка" канешне "класіка" і ўсё такое, але на рэтра зусім не цягне. У задуменні палез у інцярнеты і аказалася, што гугл (і вікіпедыя ў прыватнасці) пра такія нумары даўно ўсё ведаюць!


Гэта нумары ўзору 2000 года, прызначаныя для транспартных сродкаў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Вось так, 2000 год, а я іх бачу ўпершыню.

карчы (аўтарубрыка), зацемка, фота

Previous post Next post
Up