Літоўскія карчы #1

Mar 05, 2016 15:23

1. Па шматлікіх просьбах чытачоў (адзін чалавек прасіў, ага) працягваем рубрыку карчы! Бесперапынныя апладысменты пераходзячыя ў авацыю, Маркіз у экстазе рве на сабе вопратку і пераапранаецца ў касцюм Дэдпула. За два тыдні пражывання ў Вільні я перафоткаў шмат аўто, таму пост пра літоўскія карчы будзе падзелены на две часткі і першую частку пачну з дэпрэсіўнага Audi 100 C2 (1976-1982) знойдзенага ў адным з дэпрэсіўных раёнаў горада:)



2. Быццам бы бампера на гэтым карчы прысабачаны ад позняй 100-кі:


3. Класічны Mercedes-Benz W123 (1976-1985) у цэнтры Вільні. Па-мойму, падкова на радыятары ўваходзіла у пашыраную камплектацыю нямецкага седана, на жаль цяперашні гаспадар недзе згубіў гэтую дэталь экстэр'ера:


4. Літыя дыскі выглядаюць калгасам:


5. Дас Бумер:


6. BMW 6-Series (E24) 635 CSi (1978-1989):


7. Акула віленскіх вуліц:


8. Спартовы хэтчбэк Volkswagen Corrado (1988-1995):


9. Універсал Opel Rekord E2 (1982-1986):


10. Peugeot 205 (1983-1998):


11. Старына Wartburg 1.3 (1988-1991):


12. Цікавы экземпляр япона-еўрапейскага супрацоўніцтва - Mazda 121 трэцяга пакалення (1996-2003) якая па сутнасці з'яўляецца Ford Fiesta mk IV (1995-1999) з шыльдзікам Мазды:


13.


14. Раз гаворка зайшла пра "японцаў" вось вам прыклад іх бездушнага дызайна:) Mitsubishi 3000GT (1990-2000):


15. Скажыце шчыра, вы б вызначылі марку гэтай мадэлі з такога ракурсу? Да гэта можа быць што завугодна, ад Таёты да Нісана:)


16. Toyota Celica пятага пакалення (1989-1993):


17. Ну і калі Міцубісі і Таёту яшчэ можна было вызначыць па надпісах на кузаве, то вось у вызначэнні маркі гэтага пепелаца я бязсільны:)


18. Зрэшты, гэта можа быць і не "японец":


19. Дапамажыце, гартаць вікіпедыю няма сілоў:)


20. Пераходзім да "амерыканцаў" - Buick Park Avenue перашага пакалення (1991-1996):


21. Сапраўдны амерыканскі седан:


22. Jeep Cherokee (1984-1996):


23. Mercury Villager першага пакалення (1992-1998):


24. Не корч - Tesla Model S у цэнтры Вільні:


25. Зусім забыўся пра брытанскі Mini (1959-2000):


26.


27. Alfa Romeo 155 (1992-1998):


28. Двор калецыянера РАФікаў. Два RAF-2203 "Latvija" (1975-1997):


29. У глыбіні двара грузавы фургон ЕрАЗ-762 (1967-1996), які быў створаны на базе рыжскага РАФ-977К:


30. Увогуле, савецкага аўтапраму ў Літве яшчэ дастаткова. Москвич-2140SL (1981-1987) на паркоўцы каля Озаса:


31. ГАЗ-21 "Волга" (1956-1970) каля чыгуначнага вакзала:


32. ГАЗ-24 "Волга" (1967-1986) на ўскрайку Вільні:


33. Грузавы Volkswagen T3 (1979-1992):


34. Былы фургон пажарнай службы Аўстрыі ці Германіі Mercedes-Benz T1 (1977-1995):


35.

карчы (аўтарубрыка), Вільня, Літоўская Рэспубліка, фота

Previous post Next post
Up