З моманту ад напісання артыкула пра
абласны цэнтр Маладзечна, з параўнаннем фотак 1950-х з сучаснымі, удалося мне назбіраць яшчэ крыху старых фота горада, якія быццам бы не былі засвечаныя на сайтах і пабліках пра Маладзечна ў соцсетках (а калі і былі, то ў дрэннай якасці).
1. Новапабудаваны раён Гелянова на фота сярэдзіны 1950-х - хутчэй за ўсё, фота зроблена з былога афіцэрскага дома, які захаваўся ад часоў
польскага вайсковага гарнізона. Падрабязней пра гэтыя кварталы тыповай забудовы я пісаў тут -
Маладзечна. Раён Гелянова: забудова 1950-х.
2. Былы абкам кампартыі і дом прафсаюзаў (цяпер музычная школа) на фота сярэдзіны 1950-х. Універмаг яшчэ не пабудаваны.
3. Абласная (цяпер раённая) дзіцячая бальніца, сярэдзіна 1950-х.
4. Цэнтральная плошча, 1960-я:
5. Помнік Леніну ў тыя гады, пэўна, быў самым фатаграфаваным аб'ектам у горадзе:)
6.
7. Вуліца Машэрава ў раёне Гелянова з пабудаванымі пасля вайны дамамі:
8. Вуліца Таўлая. На пярэднім плане бачнае крыло будынка былога староства, пабудаванага ў 1927 годзе, далей па вуліцы знаходзіцца жылы дом, узведзены ў 1920-я паводле праекта Юліяна Лісецкага - пра гэтыя два аб'екты я пісаў у артыкуле
"Польскае ведамаснае жыллё ў Маладзечна".
9. Рэстаран "Папараць кветка":
10. Від на гэты ж рэстаран з боку сквера каля кінатэатра "Радзіма":
11. Помнік Маркаву на бульвары Маркава:
12. Бібліятэка:
13. Былы праспект Леніна цяпер вуліца Вялікі Гасцінец у раёне Цэнтральнай плошчы, канец 1960-х:
14. Завод "Электрамодуль" пасля адкрыцця, цяпер на гэтых плошчах размяшчаецца гандлёвы цэнтр.
15. Забудова вуліцы Касманаўтаў, канец 1960-х:
16. 1980-я, злёт карчэводаў аўтамабільная стаянка з відам на вуліцу Міра:
17. 1980-я, пабудова гасцініцы "Маладзечна":
18. Некалькі даваенных фотак. Плошча Старое месца ў базарны дзень, 1930-я:
19. Капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе (мяркую, яна захавалася і знаходзіцца на вуліцы Вялікасельскай):
20. Праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага, што стаяла на вуліцы Віленскай і, як
пісаў краязнаўца Кастусь Шыталь ksz90, была ўзарвана ў ноч з 17 на 18 жніўня 1938 года радыкальна настроеным каталіцкім святаром Міхаілам Завадскім, які быў капеланам вайсковага гарнізона 86-га пяхотнага палка Войска Польскага ў Гелянова.