Самы працяглы пешаходны пераход пад зямлёй у Мінску

Jan 27, 2016 15:17

Неяк задаўся пытаннем: а якую максімальную адлегласць можна прайсці пехам (не на транспарце) ў Мінску не падымаючыся да сонечнага святла па адчыненых для ўсіх падземных збудаваннях (калектары, метратунэлі і іншыя дыгерскія мясціны я не ўлічваў)?

І я прыкінуў, што максімальна працяглы падземны пешаходны маршрут можна пракласці ад плошчы Незалежнасці да аўтастанцыі "Дружная" наступным чынам: на плошчы Незалежнасці спусціцца на станцыю метро "Плошча Леніна", прайсці яе наскозь, па падземнаму пераходу дайсці да вакзала і адтуль па цэнтральнаму пасажырскаму тунэлю прайсці да ўваходнага павільёна на а/с "Дружная". Вось гэты маршрут на мапе:



Як бачна на малюнку даўжыня гэтага маршрута складае прыкладна 806 м (я ўлічваў і даўжыню надземнага хола станцыі, і таксама прыступкі павільёна на "Дружнай"). Такі пераход пры сярэдняй хуткасці чалавечай хады ў 5 км/гад можа заняць да 9 хвілін і 40 секундаў.

Вось калі б паміж станцыяй "Плошча Леніна" і гандлёвым цэнтрам "Сталіца" быў наўпроставы падземны пераход, а не так як зараз, калі са станцыі трэба выйсці на вуліцу і праз дзесяць метраў спусціцца ў г/ц, то даўжыня безперарыўнага падземнага маршрута магла б скласці ўжо цэлых 1128 метраў (калі спускацца ў "Сталіцу" з боку гарвыканкама), але гэта зусім іншая гісторыя:)

Зрэшты, я мог нешта ўпусціць і не заўважыць ў Мінску іншыя больш доўгія падземныя пераходы пра якія вы магчыма ведаеце?

Мінск, краязнаўства, зацемка, графіка, прагулкі

Previous post Next post
Up