Я здаўна недаацэньваў нашыя бібліятэкі, як крыніцы графічных і тэкставых матэрыялаў па міжваеннай архітэктуры. Усё шарыўся па замежных электронных бібліятэках. Але часам карысна заходзіць і ў тую ж нацыяналку, напрыклад. Вось нядаўна зусім нечакана натыкнуўся на вельмі цікавы беларускамоўны тэхнічны часопіс, які выходзіў у БССР усяго толькі 2 гады з 1932-1933.
1. Тэхніка ў масы : навукова-тэхнічны часопіс ЦСПСБ, Наркомлегпрому і Галоўдартрансу БССР, упаўнаважаных Наркомцяжпраму і Наркомлесу СССР. - Мінск : Друкарня Кіраўніцтва Спраў СНК і Эканомсавета БССР, 1932―1933.
2. Вокладка ў часопіса каляровая, проста сканер ў тым адзеле бібліятэкі, дзе я браў падшыўку быў чорна-белы. Увогуле упершыню я гэты часопіс пабачыў на стэндзе ў музеі рэдкай кнігі у той жа НББ і сфоткаў яго на мабілу, таму якасць не ахці:
3. Безумоўна, у часопісе больш тэксту чым ілюстрацый, дый тыя ілюстрацыі якасці далёка не лепшай, але тым не менш некаторыя здымкі я раней нідзе не сустракаў. Вось, напрыклад, фота новага корпуса мінскай абутковай фабрыкі:
4. Ён захаваўся і дагэтуль у нязмененым выглядзе - на рагу вул.Нямігі і вул.Караля (здымак з яндэкс-панарам):
5. Цагельны камбінат у г.Менску. Да вайны ў сталіцы было некалькі цагельных заводаў, таму вызначыць які з іх на здымку я не магу:
6. Адна ілюстацыя ў часопісе размяшчалася без подпісу, але і без абазначэння зразумела, што гэта макет аднаго вядомага мінскага будынка:
7. Гэта былая абсерваторыя гідраметцэнтра, якая у 1930-я будвалася на ўскраіне горада. Цяпер тут метэастанцыя:
Фота з
belmeteo.net 8. Апроч Мінска ў часопісе былі ілюстрацыі індустрыяльных аб'ектаў і з іншых абласцей даваеннай БССР. Трыкатажны камбінат у Віцебску:
9. Гэта тая самая бабрыка "КІМ", пабудаваная паводле праекта Г.Якушка ў 1927-1931 гады. Як піша
osenenko у сваіх пастах пра міжваенку -
"да нашага часу захаваліся тро'павярховы вытворчасны і бытавы корпус, які быў рэканструяваны ў пасляваенны час":
10. Гомельскі механізаваны шклозавод у пасёлку Касцюкоўка - прамысловы гігант БССР 1930-х. У час пабудовы ў 1933 годзе быў самым буйным вытворцам шкла ва ўсім СССР. Зрэшты на дадзеным фотаздымку, як мне здаецца, зноў жа выяўлена віцебская фабрыка "КІМ":
11. Дарэчы, у часопісе час ад часу змяшчаліяся такія вось фотакалажы прысвечаныя таму ці іншаму прамысловаму аб'екту у БССР. Вось зноў шклозавод у Касцюкоўках (цяпер пэўна сапраўдны):
12. Фотакалаж пра крычаўскі цэментны (ці цэмантны як у арыгінале) завод:
13. Частка калажа прысвечанага маргарынаваму заводу ў Гомелі:
14. Яшчэ трыху здымкаў з падшыўкі (дарэчы, у гэтым пасце знаходзіцца амаль ўвесь фотаграфічны матэрыял, які мне ўдалося здабыць з часопіса за 1932-1933 гады). Панарама карпусоў бабруйскай мэблявай фабрыкі:
15. Гомсельмаш. Агульны выгляд:
16. У
osenenko ёсць здымак значна лепшай якасці з іншага ракурса:
17. Добруш. Падвясная канатная дарога для перавозкі торфа:
18. Апроч здымкаў, я зачапіўся вокам за адзін артыкул прысвечаны электратэхнічнай тэматыцы. Спадабалася мне тэхнічная мова тэкста, калі б я раней ведаў пра гэты часопіс, то напэўна, запазычыў бы з гэтага ці іншых артыкулаў тэхнічнай лексікі для свайго беларускамоўнага дыпломнага праекта ў БНТУ каб яго ўжо дакладна ніхто не зразумеў. Поўны скан артыкула
па спасылцы ў ПДФ, магчыма, шаноўным
rele_svg і
operby ён будзе цікавы:)