Аўтадызайн #4

Sep 27, 2015 15:40

Увогуле, гэта вядомая гісторыя, што дызайн "ушастага" "Запарожца" базаваўся на дызайне ФРГэшнай малалітражкі NSU Prinz 4 (1961-1973), які ў сваю чаргу абыгрываў модны ў той час стыль корпуса амерыканскага Chevrolet Corvair 1959 года. Малалітражны "бумер" 2002 я прыплёў з-за падобнай кампаноўкі светлапрыбораў, але сама форма ліхтароў ранніх ЗАЗ-966/968, як пішуць, запазычана ў амерыканскага ж Ford Falcon 1962 года.

графіка, аўтадызайн

Previous post Next post
Up