Зараз усе ў сацсетках кінуліся посціць свае фоткі з 1990-х. Флэшмоб. Настальгія. Рука Масквы. Я б таксама мог нарыць чаго-небудзь цікавага, але лянота устрымаюся. Некаторыя прадстаўнікі майго пакалення нават хваляцца, што яны "выжылі" ў 1990-я, а я так думаю, гэта не яны "выжілі", гэта іхнія бацькі выжылі, вось каму было насамрэч цяжка. Гэта ім трэба было думаць, як пры капеечных заробках, утрымліваць сябе і дзяцей. А дзецям што, ім усё было па барабану, і не пра што не трэба было клапаціцца, залаты час, можна і панастальгаваць...
З.Ы. Фотачка цяперашняя з нядаўняй прагулкі па заслаўшчыне.