Маладзечна. Гараж-калодзеж.

Mar 31, 2015 11:46

1. Гэта не метыярытны кратар у цэнтры двара, і не след выбуху, цху-цху-цху, гэта ўсяго толькі гаражы ў форме кольца/кола/калодзежа:


2. Гаражы такога тыпу, напэўна, эксперымент 1970-х, 1980-х па ўпарадкаванню двароў. За кошт кольцавай формы і полупадземнага базавання эканомілася карысная плошча двара і не псаваўся від жалезнымі скрынямі. Да таго ж архітэктары тых часоў, пэўна лічылі, што такой колькасці аўтамабільных боксаў хопіць на ўсіх жыхароў прылеглых дамоў, бо тады індывідуальнага транспарту было не так і шмат.


3. З колькасцю машына-месцаў архітэктары відавочна прагадалі, цяпер боксаў у ГК №7 наўрад ці хапае жыхарам аднаго пад'езда дома на Віленскай:


4. Гаражы такога тыпу я бачыў яшчэ недзе ў Беларусі але запамятаваў дзе:) Зрэшты, у Баранавічах ёсць два кальцавых гаража, праўда, не заглыбленых у зямлю, але затое гэтыя два "колы" утвараюць спрошчаную выяву роварыста/мухі/іншапланетніка, гледзячы як іх павярнуць:)

Молодечно, Баранавічы, Маладзечна, фота

Previous post Next post
Up