Зусім выпадкова, перабіраючы старыя паперы, знайшоў два альбомы для налепак (ці сцікерсаў, як на іх напісана) Auto 2000. Адзін цалкам пусты, другі амаль запоўнены. Адразу накацілі ўспаміны пра ліхія 1990-я:) Часы массавага збіральніцтва налепак прыйшліся недзе на 1996-1998 гады (да гэтага былі фанцікі з жувачак). Тады былі модныя ў асноўным мульцяшкі і футбалісты. З аўтамабільных альбомаў быў, па-мойму, толькі гэты Auto 2000. Ён выйшаў на прасторах СНД у 1997 годзе і па факту з'яўляецца перакладам італьянскага альбома 1994 ці 1995 года, бо максімальны год прадстаўленых у альбоме "карчоў" аўтамабіляў - 1994. Аўто таго часу яшчэ шмат на нашых вуліцах, але паступова іх становіцца меней. Я іх амаль не фоткаю для сваёй рубрыкі "карчы" ў блогу, але думаю, што варта пачынаць, бо большасць з прыведзеных у альбоме мадэляў у наш час ужо так бы мовіць "адыходзячая натура" - сёння яшчэ ёсць, а заўтра ўжо рэдкасць.
1. Паглядзім, што там унутры. Спонсар паказа ААТ "Віцебскія дываны":
2. Першы разварот, старонка 1. Злева - інструкцыя па карыстанню налепкамі (памятаю, што лічыў самымі крутымі тачкамі тыя, у якіх максімальная хуткасць болей), а справа - развіццё ідэй мікралітражак на прыкладзе серыйнага Fiat і пары канцэптаў (тут і далей па кліку вялікія фота разваротаў):
3. На налепцы пад нумарам 1 павінна была быць гэтая машынка - Fiat Cinquecento (1991-1998):
4. Канцэпткар Mercedes-Benz Vision A 93 (1994) цікавы тым, што з большага на яго аснове ў 1997 годзе паўстаў новы Mercedes-Benz А-класа:
5. Параўнайце з Mercedes-Benz W168 1998 года:
6. Старонкі 2-3. Далейшыя развароты альбома прысвечаны пэўным аўтамабільным вытворцам, пералічаным паводле алфавіту. Першым ідзе Alfa Romeo:
7. 145-я і 155-я "альфы" і цяпер можна пабачыць на дарогах Беларусі, а вось Alfa Romeo RZ наўрад ці ў нас пабачыш. Такіх кабрыялетаў было зроблена ўсяго 284 штукі:
8. Старонкі 4-5. Audi. Тут адна "класіка", якой і сёння на дарогах поўна, ну можа апроч кабрыялетаў:
9. Старонкі 6-7. BMW. Таксама знаёмыя і паважаныя нашымі людзьмі мадэлі.
10. На 25-м здымку павінны быць універсал BMW 5 Series (E34) (1987-1996):
11. Старонкі 8-9. Citroën:
12. Сярод карчыстых карчоў (большасць прадстаўленых на фота мадэляў родам з сярэдзіны 1980-х) зацясалася новая на той час і папулярная дагэтуль Citroën Xantia (1993-2001).
immerfort не дасць зманіць:)
13. Старонкі 10-11. Fiat. Тут мадэлькі больш новыя чым на развароце "цытрамона":
14. Старонкі 12-13. Еўрапейскае падраздзяленне Ford.
15. Разварот цікавы канцэптам Ford Ka 1994 году:
16. Серыйная мадэль Ka, якая пабачыла свет у 1996 годзе, стала першай ластаўкай новага карпаратыўнага аўтадызайна Ford - так званага New Edge (самым яскравым узорам якога лічыцца Ford Focus першага пакалення):
17. Старонкі 14-15. Безлікі японскі аўтапром пачатку 1990-х на прыкладзе Honda:)
18. Старонкі 16-17. З разнастайнасцю ў дызайне было усё не так проста і ў Lancia:)
19. Рублёныя формы кузава выкарыстоўваліся італьянскімі аўтадызайнерамі з канца 1970-х. Lancia Delta (1979-1999) у адным з двароў на захадзе Мінска (фота з паста
Карчы #21):
20. Старонкі 18-19. Залізаныя "мыльніцы" ад Mazda (асабліва Xedos 6) - мне раней такі дызайн падабаўся, а цяпер нешта не вельмі:
21. Старонка 20-21. Mercedes-Benz. Таксама любімыя і паважаныя у нашым грамадстве мадэлі:
22. З шэрага серыйных машын вылучаецца толькі канцэпт кабрыялета Mercedes-Benz SLK I паказаны на Турынскім аўтасалоне ў 1994 годзе (пад здымкам напісана, што мадэль пойдзе ў серыю ў 1995 годзе, але гэта адбылося ў 1996):
23. Серыйная машына Mercedes-Benz R170 трохі адрознівалася ад канцэпта:
24. Старонкі 22-23. Opel. На менш "заражанай", чым на адной з фотак Opel Astra я вучыўся кіраваць у аўташколе:
25. Старонкі 24-25. Peugeot. Даволі распаўсюджаныя на нашых дарогах мадэлі (зноў жа апроч кабрыялетаў):
26. Старонкі 26-27. Renault. Знаёмыя мадэлі, апроч адной...
27. ...пра спартовае падраздзяленне Alpine Renault я даведаўся толькі падчас напісання гэтага паста (хаця і бачыў гэтую налепку ў 1997 годзе, але не прыдаваў значэння: напісана "рэно", значыць "рэно"). Вось Renault Alpine A610 (1991-1995) з налепкі:
28. Renault 21 Nevada (1986-1995) з гэтага разварота нядаўна бачыў у Мінску:
29. Старонкі 28-29. Пара разваротаў па две маркі - малавядомыя ў нас Rover і Saab:
30. Старонкі 30-31. Больш вядомыя Toyota і Volvo:
31. Старонкі 32-33. Сапраўды народны Volkswagen з народным універсалам Passat B4 (1993-1997) у цэнтры зверху:
32. Цікава, што з канцэпта Volkswagen Concept One 1994 года...
33. ...у 1998 годзе вырас Volkswagen New Beetle (1998-2011):
34. Старонкі 34-35. За Volkswagen ідуць налепкі, згрупаваныя па тыпу аўто - мікралітражкі і мінівэны:
35. Усе гэтыя аўто ў нас добра знаёмыя, апроч Lancia Y10 (1985-1995):
36. Старонкі 36-37. Джыпы:
37. Старонкі 38-39. Спартовыя машыны - Maserati і Porsche:
38. Старонкі 40-41. Суперкары. Я тут
нядаўна пісаў, што толькі-толькі даведаўся пра марку De Tomaso - а аказваецца я бачыў яе выяву на развароце гэтага альбома яшчэ ў 1997 годзе:
39. Старонкі 42-43. Працяг суперкараў і спартовых аўто:
40. Старонкі 44-45. Люксавыя аўто нешта не захацелі збірацца:
41. На 165 налепцы напэўна павінны быў быць Jaguar XJ (1986-1994) з рухавіком Daimler Double Six 6.0:
42. Старонкі 46-47. Ferrari.
43. Апошні разварот і старонка 48. Тры канцэпта 1994 года і апісанне гульні "адпраў 100 куткоў і атрымай прыз".
44. На гэтым альбом і пост скончваюцца: