Карчы: лепшае за 2014 год

Dec 30, 2014 19:36

"Карчы" - адна з нешматлікіх рубрык майго блогу, якая знайшла жывы водгук у чытачоў і фрэндаў "польскія домікі"? пфффф, ды каму яны патрэбныя. Таму сёння я вырашыў як і многія модныя блогеры так бы мовіць падвесці вынікі года - сабраць у адным пасце лепшыя "карчы", зафотаныя мной у гэтым годзе. І зрабіць гэта па месяцам. Першы пасля вялікага перапынку выпуск абноўленай рубрыкі (раней я фоткаў чыста "карчы" з Маладзечна) адбыўся ў студзені 2014 года. С яго і пачнем.

1. "Корч" студзеня 2014 (снег узімку? не, не чуў) - пабіты жыццём Opel Rekord E1 (1977-1982) у кузаве купе:



2. Класічны еўрапейскі аўтамабіль 1970-х: невялики, некідкі, з простым вуглаватым дызайнам. Мне такія падабаюцца. Машына хутчэй за усё "сямейная рэліквія" - бо нумары на ёй, як бачна, не мяняліся з пачатку 1990-х:


3. "Корч" сакавіка - заслужаны пенсіянер савецкай аўтакласікі - ГАЗ 21 "Волга" пераходнай мадэлі ад першай да другой серыі. Кажуць, што рэдкасць несусветная:)


4. Каму рэдкасць, а каму аўтахлам у двары, на месцы якога магла стаяць чыясці "нармальная" тачка. Намаганнямі камунальшчыкаў такіх мастадонтаў становіцца усё меней і меней:


5. "Корч" красавіка - мі-мі-мішны "зэпар" з Заслаўя:


6. Прыклад таго, што гаспадарам бывае не начхаць на сваё "старое карыта" - ЗАЗ-968М (1979-1994) выглядае як новенькі троху памяты пры з'ездзе з канвейера:)


7. "Корч" мая/траўня - Wartburg 1300 (1988-1991). Месяц быў багаты на сустрэчы з машынамі гэтай усходнегерманскай маркі:


8. Чэрвень быў халодны і дажджлівы - таму і корч месяца такі ж сумны Citroën BX (1982-1994). Суму дадае той факт, што праз пару месяцаў гэты "корч" спалілі зайздроснікі:


9. Ліпень выдаўся багатым на карчы - так што ганаровае званне "карча" гэтага месяца атрымліваюць ажно тры агрэгаты. На першым месцы рэдчайшы ў нашых шыротах італьянскі родстэр - Bertone X1/9 1983 году:


10. На другім месцы маскот суполкі carczy_by, тыповы абразчык карчызма-лененізма - закінуты Mercedes-Benz W109:


11. Кажуць, што яго ўжо выкупілі. Спадзяюся, "мэрс" патрапіў у добрыя рукі і вернецца да свайго цэласнага выгляду:


12. Трэцяе месца ліпеня - Oldsmobile Cutlass Supreme (1978-1988). Дададзім дробку "амерыканчыны" ў гэты пост усхвалення еўрапейскага машынабудавання:


13. Жнівень таксама быў гарачым адна скустрэча з тыповым бумераводам чаго вартая, але не настолькі. Таму "корч" месяца ўсяго адзін: лімузін па-французку мус'е ведаюць толк - Citroën CX Prestige (1976-1991):


14. "Корч" верасня - Audi 100 С2 Avant (1977-1982). Яшчэ адзін "еўрапеец" майго любімага перыяду ў аўтадызайне:


15. Кастрычнік дорыць нам сімвал надыходзячага года - "козліка" - ГАЗ-69А (1952-1972):


16. Жывы і бадзёры, спадзяюся, такім і будзе новы год:


17. "Корч" лістапада - Mazda 929L (1977-1981). У поглядзе "японца" чытаецца, што ён нешта прадчуваў, наконт надыходзячых эканамічных падзей:)


18. А ў снежні выпуску "карчоў" не было, так што паглядзіце яшчэ раз на "Мазду":

карчы (аўтарубрыка), фота, ЖЖ

Previous post Next post
Up