"Крэсовая" архітэктура Гродна #4: вул.Чырвонапартызанская

Dec 16, 2014 11:42

Пост спецыяльна для kresy_arch.

Нічога новага ў гэтым пасце не будзе. Ён можна сказаць рэмэйк ці HD-версія старога паста Гродна. Забудова вуліцы Чырвонапартызанскай (былой Млынарскай), які быў зроблены з дапамогай здымкаў Яндэкс-панарам.

1. Падчас вясновай паездкі я вырашыў наведаць гэтую вуліцу і на ўласныя вочы пабачыць і зафатаграфаваць усе прыклады міжваеннай архітэктуры, якія раней бачыў толькі праз інтарнэт:


2. Вул.Чырвонапартызанская (былая Млынарская) знаходзіцца на левым беразе Нёмана насупраць Старога і Новага замкаў. Від з Новага маста - дахі з іржавай бляхай гэта як раз яно:


3. Забудова вуліцы у асноўным драўляная. Будынкі тыповыя. Найбольш у аўтэнтычным стане захаваліся два тыповыя дамкі ў цэнтры вуліцы.


4. Шырэйшы дом на асобным здымку:


5. Фасад:


6. У двары:


7. Другі дом з меншай плошчай першага паверха:


8. Фасад:


9.


10. Астатнія міжваенныя дамы на вуліцы у большай ці меншай ступені перабудаваныя гаспадарамі. Месцамі гэты выглядае даволі прыстойна:


11. Хаця шклопакеты гэта сапраўднае зло:


12. Той жа дом - від з двара:


13. Сайдынг таксама зло, але ў гэтым выпадку яшчэ не ўсё так страшна:


14. Страх пачынаецца тут:


15. Ну і тут - калі дом "адсайдынгаваны" і "адпрофнасцілены" кавалкамі і ўяўляе з сябе такую сабе архітэктурную пачвару Франкенштэйна:


16. На вул.Чырвонапартызанскай ёсць яшчэ некалькі дамоў, якія магчыма пабудаваны да рэвалюцыі:


17. Гэты дык дакладна, бо ёсць на старым здымку пачатка стагоддзя:


18.


19. Хата з брандмуром:


20. Бонусам для тых хто адчыніў гэты пост будзе парачка міжваенных дамкоў з трохі іншага але блізкага ад Чырвонапартызанскай раёна Гродна: тыповы домік з вуліцы Савецкіх памежнікаў:


21. Побач яшчэ адзін - фоткі крывыя бо з тралейбуса на хаду зробленыя:)

падарожжы, жах, kresy_arch, фота, архітэктура, Гродна, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up