Гродна. Забудова вуліцы Чырвонапартызанскай (былой Млынарскай)

Dec 23, 2013 21:50

Originally posted by kresy_arch at Гродна. Забудова вуліцы Чырвонапартызанскай (былой Млынарскай)
Скончыліся фотаматэрыялы, што я назбіраў улетку, а новых вылазак на натуру ў пошуках "польскіх домікаў" я яшчэ не рабіў, таму вырашыў пакуль што скарыстацца дасягненнямі тэхнічнага прагрэсу і зрабіць віртуальны шпацыр па Гродна з дапамогай Яндэкс-панарам. І першая "міжваенка" (пра якую я, дарэчы, да гэтага моманту нічога не ведаў) патрапіліся мне адразу, калі я выпадкова тыцнуў у вуліцу Чырвонапартызанскую на мапе слаўнага горада Гродна.

1.


2. Незаўважная вулачка на левым беразе Нёмана бярэ свой пачатак недалёка ад сцен францысканскага манастыра (гэтае месца на яндэкс-панарамах):


3. Млынарская / Чырвонапартызанская на нямецкім аэрафотаздымку часоў ВАВ (чорным немцы абвялі тэрыторыю лесапілкі, якая уласна кажучы вырасла з таго млына які даў назву вуліцы) ...


4. ... і на яндэкс-мапе (на месцы лесапілкі невялікі сквер):


5. Вуліца пачынаецца такім вось зарослым домікам з супрацьпажарнымі бакавымі сценкамі (брандмурамі):


6. Але гэта не міжваенная пабудова, бо гэты домік ёсць на дарэвалюцыйным здымку:


7. "Міжваенка" пачынаецца на цотным баку вуліцы:


8. Яна прадстаўлена тыповымі "закапанскімі" дамамі 1930-х, якія адрозніваюцца паміж сабой шырынёй і колькасцю вокнаў...


9. ...і наяўнасцю/адсутнасцю балкончыкаў:


10. Дамкі раскіданы ўздоўж вуліцы па асобку...


11. ...і групамі:


12. Адзін дом сучасныя гаспадары падверглі жэстачайшаму рамонту, які змяніў будынак да непазнавальнасці...


13. Іншыя гаспадары абышліся з "польскім" домікам больш гуманна:


14. А вось гэтыя перакройваюць свой дом на новы шлакаблочны лад:


15. Адзін міжваенны дом увогуле ледзь цалкам не згарэў:


Вось такая прагулка па Гродна, зробленая не выходзячы з хаты:)

P.S. Можа хто з гродназнаўцаў накідае мне адрэсы гарадской "міжваенкі", я б паглядзеў на яе ў панарамах, каб ведаць на што звяртаць увагу пры наступным грунтоўным наведванні Гродна.

перапост, kresy_arch, архітэктура, Гродна, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up