Космас наш!

Nov 30, 2014 16:34

Прапаную вашай увазе невялікі агляд ЖЖ-блогаў цалкам альбо часткова прысвечаных касмічнай тэматыцы: астраноміі, астрафізіцы, сучаснай касманаўтыцы і інш.



Чатыры касмічных блога, якія я чытаю:

1. Наш зямляк, мінскі блогер kiri2ll піша пра кіно, пра космас і пра космас у кіно, што не менш цікава:) Дарэчы, "малюнак для прыцягнення ўвагі" ў пачатку паста я ўзяў з яго сённяшняга паста Wanderers.

2. zelenyikot - вядомы папулярызатар навукі і касманаўтыкі з Расіі. У ягоным блогу вы можаце сачыць за прыгодамі марсахода "Сuriosity".

3. za_neptunie - асноўная тэматыка блога: даследванні касмічнай прасторы за межамі сонечнай сістэмы.

4. Блогер xteoretegx адзін з дзесяці беларусаў, якія адправілі заяўку на ўдзел у праекце "Mars One". xteoretegx з'яўляецца аўтарам уласнай арыгінальнай тэорыі, якая каардынальна адрозніваецца ад поглядаў сучаснай навукі на прыроду гравітацыі, энэргіі і будовы Сусвету.

мой выбар, фрэнды, зацемка, ЖЖ

Previous post Next post
Up