Самы вузкі гарвыканкам у свеце - знаходзіцца ў Гродна!

Nov 28, 2014 19:46

Вось такі адказ на папярэднюю загадку. Правільна адказалі asobina і asnoru.

Сапраўды, будынак (прынамсі, частка яго) даволі вузкі для пяціпавярховіка - не ведаю чым кіраваўся архітэктар, калі яго праектаваў. Дарэчы я тут нагугліў, што будынак гэты быў завершаны ў 1971 годзе і прызначаўся для гаркама партыі. Гэта пазней у 1990-я тут стаў размяшчацца гарвыканкам. Дарэчы больш шырокі аб'ём справа быў дабудаваны пазней у 1978 годзе і прызначаўся для гаркама камсамола. Вось такія пірагі:


фота Vladimir Tonkih з panoramio.com

Я, калі шчыра, і сам бы не звярнуў на гэтую акалічнасць увагі, калі б мне на яе не ўказаў budgawl падчас нашага вясновага днішчанскага падарожжа ў Гродна:)

зацемка, адказ, Гродна

Previous post Next post
Up