Паціху становімся карэннымі заслаўцамі

Sep 23, 2014 12:56

На днях набылі ўласную аднапакаёўку ў Заслаўі.

Усе выходныя перавозілі/пераносілі рэчы са здымнай кватэры на куплёную, балазе, несці недалёка - праз два дома ў тым жа мікрараёне. Учора здалі здымную кватэру гаспадарам (дарэчы, яны яшчэ не знайшлі новых арандатараў, так што калі каму трэба здымнае жытло ў Заслаўі, звяртайцеся дам тэлефончык гаспадароў). Цяпер праводзім паралельны (з пражываннем) касметычны рамонт куплёнай кватэры (па праўдзе, ёй бы і капітальны рамонт не пашкодзіў).

Паралельна ідзе рэгістрацыя, афармленне ў ЖКГ, вадаканале, электрасетках, новы нумар тэлефона трэба выпісаць (так што ў хаце сядзім без інцярнетаў), а тут яшчэ намыліліся яшчэ раз паполукабаніць у Вільні на канцэрт Вольскага. Карацей, жыццё ключом:)

асабістае, Заслаўе, сям'я

Previous post Next post
Up