Магілёў: міжваенная забудова былой вёскі Дубінец

Jul 24, 2014 15:10

У гэтым годзе я ажно тры разы ездзіў у Магілёў і яшчэ не накатаў ніводнага паста - ніпарадак:)

1. Пачну з нечаканай знаходкі, на якую я наткнуўся на поўначы Ленінскага раёна горада недалёка ад вул.Крупскай - у двары спальнага раёна 1970-х  абнаружылася цікавая  "міжваенная" забудова:



2. Два будынкі, у пашпартах якіх пазначаны год пабудовы: 1929-1940 (мяркую у 1940-м быў праведзены кап.рэмонт), знаходзяцца на 4-м завулку Мечнікава:


3. Згодна даваенных тапаграфічных мап (аэрафотаздымкаў Магілёва часоў ВАВ, на жаль, у інцярнетах няма) у гэтым раёне да вайны была вёска Дубінец. Спальны мікрараён Магілёва, які цяпер знаходзіцца на месцы вёскі, таксама мае назву Дубінец. На мапе чырвоным абведзена размяшчэнне "міжваенных" дамоў:


4. Мне не ўдалося знайсці інфармацыю, адкуль узяліся гэтыя цагляныя шматкватэрнікі ў даваеннай вёсцы. Мяркую, што тут магла размяшчацца вайсковая частка, а гэтыя дамкі - жытло для афіцэраў Чырвонай Арміі. На карысць гэтай версіі можа казаць наяўнасць чырвонай зоркі на фасадзе жоўта-ружовага дома. Незразумела толькі чаму знак "роўна" дзеліць дату 1940 г. на 2 часткі:


5. Вось так гэты дом выглядае з двара:


6. З вуліцы ён мае іншы выгляд:


7. Магчыма, да вайны гэта быў не жылы, а адміністрацыйны будынак, і пасля вызвалення яго перарабілі пад шматкватэрны:


8. Другі дом, той што белага колеру, як мне здаецца, з 1929 года памяняўся нязначна:


9. Супрацьлеглы ўваход, таксама лесвічная клетка з стужкавым асцякленнем:


10. Выгляд з боку:


11. Недалёка ад гэтых дамоў знаходзіцца будынак падобны на тыповы дом-культуры, але ўжо пасляваенны канца 1940-х - пачатку 1950-х гадоў:

Усходняя Беларусь, падарожжы, фота, Магілёў, архітэктура

Previous post Next post
Up