Карчы #15: горад "троек"

Jul 23, 2014 15:00

На выходных тураператар dniwetour адправіў нашыя брэнныя целы ў слаўны горад Барысаў. Бываў я тут раней і нават накрапаў два пасты пра барысаўскую "міжваенку" (глядзець тут і тут). Гэтым разам мы з Наталляй у цёплай кампаніі ЖЖыстаў alkobugi, budgawl, chibasik, postalovsky_a і strogonasever абжывалі цёплае барысаўскае дно. Але пост не тое, пост - пра карчы!

А карчэй у Барысаве аказалася надзіва шмат. Прычым не абы якіх, а спрэс "троек" - ВАЗ-2103. Я столькі "троек" за такі кароткі час не бачыў ніколі ў жыцці: у Барысаве яны сутсракаліся мне літаральна на кожнай паркоўцы, у кожным двары, на кожным перакрыжаванні... Я проста не паспяваў іх фотаць.

1. Блакітны ВАЗ-2103 у двары "міжваеннага" дома на прашпекце Рэвалюцыі:


2. Гады вытворчасці: 1972-1984.


3. Аранжавая тройка на савецкіх нумарах у старым цэнтры Барысава:


4. maxim_cheus павінен зацаніць - ён вядомы аматар карчэй на нумарах адпаведных перыяду вытворчасці:)


5. А па вул.Лапаціна (што таксама ў старым цэнтры горада) "тройкі" ехалі проста адна за адной. Спачатку блакітная (бамперы ў яе праўда ад "шасцёркі"):


6. А затым жоўтая:


7.


8. Скажу шчыра, апошнім часам я стаў пранікацца цёплымі пачуццямі да гэтай ВАЗаўскай мадэлі. "Тройка" валодае пэўным шармам, ёсць у ёй элегантнасць і стыль. І хоць я за свой пяцігадовы кіроўніцкі стаж яшчэ ніколі не сядзеў за стрыном савецкага аўто, я не супраць у недалёкім будучым мець ва ўласнасным аўтапарку (раскатаў губу) машыну кшталту такой (толькі без заніжэння падвескі):


Фота ukko_lintunen

9. На гэтым з "тройкамі" ўсё. Яшчэ аднаго дабітага карча зафотаў postalovsky_a недалёка ад нашага вечаровага прыстанішча на дачным участку пад Барысавам. АЗЛК "Масквіч-2140", гады вытворчасці: 1976-1988. Фота з паста Корч такой корч:


10. На заканчэнне падкіну вам пару зафотаных на мабілу карчэй з Каменнай горкі, дзе мне ўчора давялося паблукаць. Спачатку "японка" (хоць я іх і не люблю) - Mazda 929L чацьвёртага пакалення:


11. Гады вытворчасці: 1977-1981.


12. Затым гэты чоткі чырвоны "бумер" - першая ластаўка 3-й серыі ў кузаве Е21:


13. Гады вытворчасці: 1975-1983.

Барысаў, Мінск, карчы (аўтарубрыка), фота

Previous post Next post
Up