Настаўніца мовы #2

May 10, 2007 16:38

Настаўніца беларускай мовы сёння зноў-ткі "паліла". На гэты раз на занятку літаратуры:

Нехта з класа: А как по-беларуски будет "именно"? [у выразе кшталту "Именно он, а не она."]

Настаўніца: Іменна.

Я: Менавіта!

Настаўніца: Не, "менавіта" - гэта "магчыма".

Тут у настаўніцы пачынаецца мысленчы працэс - згадвае розныя выразы, каб абраць правільны пераклад слова "менавіта". Не можа знайсці ісціны і ідзе глядзець у слоўнік. У выніку я маю рацыю =)

мова, life

Previous post Next post
Up