Важна, калі ты - геній, але яшчэ больш важна, калі ты - сябар геніяльнага чалавека. Ведаць 26 моў, мець бліскучую адукацыю і не менш бліскучыя перспектывы, аднак кінуць усё і стаць супрацоўнікам на фабрыцы адно каб падтрымліваць свайго сябра і яго сям'ю - зрабіць гэтак, значыць таксама намекнуць на сваю незвычайнасьць. І самым вялікім кампліментам табе будуць падазрэньні нашчадкаў, паводле якіх ты - сапраўдны аўтар большасьці твораў, якім праславілі твайго сябра.