Канфуцыю - 2560!

Sep 28, 2010 17:38




Шлях у тысячу лі пачынаецца з першага крока. І Настаўнік дагэтуль не завяршыў яго. Бо заўжды трэба вучыць гуманнасьці, дабрадзейнасьці і справядлівасьці.
Перад чалавекам тры шляхі да розуму: першы - мысьленьне, самы высакародны, другі - падражаньне, самы просты, а трэці - уласны досьвед, самы цяжкі. І найчасьцей выпадае трэці, асабліва тым, хто мае сьмеласьць мысьліць самастойна. Дастойны не ідзе па сьлядах іншых людзей. Дастойны не баіцца, ён ведае: усё жыцьцё можна карыстацца адным словам - літасьць, перад усім да тых, хто ўласнай дабрадзейнасьці і розуму не мае.
Пайду і я запалю адну маленькую сьвечку, замест каб вечна праклінаць цемру.

мараль, мае любімыя мужчыны, цнота, дух

Previous post Next post
Up